Аркадзь Добкін адкрыў офісы EPAM у Калумбіі

Амерыканская IT-кампанія з беларускімі каранямі абвясціла аб адкрыцці офісаў у Багаце і Медэльіне, піша dev.by. У новых офісах пабываў CEO кампаніі Аркадзь Добкін.

24.04.2023 / 14:28

«Медэльін становіцца эпіцэнтрам талентаў і лічбавай трансфармацыі, і мы рады быць часткай гэтага ключавога тэхналагічнага хаба», — напісана на афіцыйнай старонцы EPAM у LinkedIn.

На сайце кампаніі адкрытыz 39 вакансій у Калумбіі.

У 2021 годзе EPAM купіў калумбійскую кампанію S4N, якая распрацоўвае ПЗ для найбуйнейшых у свеце рознічных сетак, страхавых і авіякампаній.

Nashaniva.com