У СІЗА па «народным» артыкуле знаходзіцца вядомы музыка і стваральнік квіза «СамШазам» Мікіта Найдзёнаў

Праваабаронцы «Вясны» атрымалі інфармацыю, што ўжо мінімум месяц у СІЗА Жодзіна знаходзіцца вядомы беларускі паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў. 

26.04.2023 / 11:54

Мінімум месяц у СІЗА Жодзіна знаходзіцца вядомы беларускі паэт і музыка Мікіта Найдзёнаў

Паводле праваабаронцаў, папярэдне, Найдзёнаву інкрымінаваны «народны» арт. 342 КК — за ўдзел у паслявыбарчых пратэстах.

Мікіта — былы фронтмен гурту Hurma, а таксама аўтар шэрагу песень розных артыстаў. У 2015 стаў уладальнікам прэміі «Залаты апостраф» у намінацыі «Дэбют» за найлепшую публікацыю вершаў у часопісе «Дзеяслоў». У 2018 годзе заснаваў музычнае шоу «СамШазам».

Nashaniva.com