Ціханоўскай уручылі прэмію Ціперэры

Учора ў Ірландыі Святлане Ціханоўскай уручылі прэмію міру Ціперэры. Яе атрымліваюць палітыкі і грамадскія дзеячы, якія зрабілі найбольшы ўнёсак і справы міру і прасоўвання правоў чалавека.

03.05.2023 / 09:56

Прэмія была заснаваная ў 1983 годзе, яе лаўрэатамі ў свой час станавіліся былы Нэльсан Мандэла, Біл Клінтан, Пан Гі Мун і іншыя.

Ціперэры — рэгіён Ірландыі, куды яшчэ ў дзіцячым узросце Святлана Ціханоўская прыязджала па праграме абмену «чарнобыльскіх» дзяцей. 

Падчас урачыстай цырымоніі ўручэння прэміі аркестр разам з ірландскім дзяржаўным сыграў беларускі гімн «Магутны Божа». Відэа апублікаваў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка.

Nashaniva.com