У Беларусі забаранілі прадаваць некалькі мадэляў адзення вядомага еўрапейскага брэнда

У рэестр небяспечнай прадукцыі Дзяржстандарту Беларусі трапілі дзевяць мадэляў адзення брэнда Stradivarius. Сярод забароненых мадэляў — два блэйзеры, шэсць штаноў і жаночая кашуля.

03.05.2023 / 17:33

Увоз і продаж гэтых рэчаў у беларускіх крамах забаронены з 6 мая. Як лічыць Дзяржстандарт, гэтая прадукцыя не адпавядае патрабаванням па паказчыку бяспекі «паветрапранікальнасць».

Stradivarius — іспанскі брэнд адзення, які належыць групе кампаній Inditex. У Мінску працуюць тры крамы гэтага брэнда — у ГЗЦ Green City, ГЗЦ Dana Mall і ГЗЦ Galleria Minsk.

Чытайце таксама:

Забараняюць увозіць і прадаваць у Беларусі пральны парашок «Міф»

У Беларусі забаранілі прадаваць адзенне папулярнага брэнда

У Беларусі забаранілі прадаваць ніжнюю бялізну вядомага італьянскага брэнда

Nashaniva.com