БРСМ запусціў флэшмоб з праслаўленнем чырвона-зялёнай сімволікі. Моладзь умяшалася — і флэшмоб пайшоў не туды

БРСМ, які існуе для імітацыі падтрымкі рэжыму Лукашэнкі моладдзю, на днях запусціў флэшмоб у сацсетках пад тэгамі #ганарусяроднымісімваламі, #мойсцяг, #знаюсвойфлаг, #роднаероднае. Яны прапануюць размалёўваць твар у колеры чырвона-зялёнага сцяга. Але што з гэтага атрымалася? 

06.05.2023 / 19:30

«Прапануем вам пачынаць свой дзень з дзяржаўнага гімна», — адна з прапановаў у рамках флэшмоба БРСМ да Дня дзяржаўнага сцяга, дзяржаўнага герба і дзяржаўнага гімна, які Лукашэнка ўвёў у другую нядзелю мая. 

View this post on Instagram

A post shared by КаменецБРСМ (@kamenets_brsm)

Таксама пад тэгамі #ганарусяроднымісімваламі, #мойсцяг, #знаюсвойфлаг, #роднаероднае прапануецца публікаваць у сацсетках свой размаляваны ў афіцыйны чырвона-зялёны сцяг твар і вывешваць гэтыя сцягі з вокнаў. 

Да ўдзелу ў акцыі змушаюць перадусім бюджэтнікаў.

Пад тэгам #ганарусяроднымісімваламі набралася ўжо больш за 500 публікацый. 

Звычайна флэшмобы БРСМ застаюцца незаўважныя ў сацыяльных сетках, але адна з беларусак, што эмігравалі, разбавіла яго чырвона-зялёную гаму колерамі нацыянальнага бела-чырвона-белага сцяга, за які многія пакаленні беларусаў ахвяравалі сваім здароўем і жыццямі. 

І ў гэты момант бээрсээмаўскі флэшмоб пайшоў не туды. 

View this post on Instagram

A post shared by Alina, маладая паліталагіня✌ (@alinaharisov)

«#ганарусяроднымiсімваламi, але за іх забіваюць у маёй краіне, #знаюсвойфлаг і ён не штучна створаны з савецкага, а мае гісторыю, #мойфлаг — гэта бчб сцяг, #мойгерб — гэта Пагоня, #myflag is the flag I am fighting for, #Беларусь будзе вольнай, #БРСМ займіцеся ўжо чым нармальным, ну ей богу», — напісала беларуска-эмігрантка Аліна Харысава ў сваім інстаграме, суправадзіўшы допіс красамоўнай фоткай. 

Студэнцкія незалежныя ініцыятывы, якія вымушана аказаліся за мяжой, прапанавалі і іншым маладым людзям далучацца да акцыі пад бела-чырвона-белым сцягам.

Цяпер стужка флэшмобу выглядае так: 

Nashaniva.com