«Я быў за стырном. Зламаныя абедзве нагі». Прылепін напісаў пра свой стан пасля падрыву аўто

Аўтамабіль з расійскім прапагандыстам і дэпутатам Дзяржаўнай думы Захарам Прылепіным узарвалі 6 мая. Audi Q7 выбухнуў па дарозе з Масквы ў Ніжні Ноўгарад. Пра стан самога Прылепіна было мала што вядома. Цяпер прапагандыст выйшаў на сувязь.

07.05.2023 / 20:42

Захар Прылепін. Фота: RusVesna.su

«Мне толькі што далі тэлефон. У СМІ некаторая блытаніна. Саша (ахоўнік Прылепіна. — НН) ехаў справа на пасажырскім крэсле. Я быў за стырном. Выбух адбыўся пад яго колам.

Я страціў прытомнасць хвіліны на тры, ачуўся і падпоўз да выбітага лабавога шкла. Вяскоўцы, якія падбеглі, дапамаглі мне выбрацца. У мяне зламаныя абедзве нагі (адзін пералом адкрыты) і яшчэ там нешта», — піша Прылепін у сваім тэлеграм-канале.

Ён пацвердзіў, што высадзіў дачку за 5 хвілін да выбуху.

А пасля падзякаваў Прыгожыну, Мядзведзеву, Захаравай, Сіманьян і іншым прапагандыстам і расійскім вайскоўцам, якія за яго пераймаліся.

Ён таксама напісаў, што ў сваёй весцы пачынаў будаваць малельню — ён наўвае яе ў ганар свайго забітага ахоўніка.

Аўтамабіль расійскага прапагандыста быў узарваны 7 мая. Загінуў кіроўца Прылепіна. Прапагандыст быў паранены.

У падрыве падазраецца ўраджэнец Данецкай вобласці. На допыце ён заявіў, што дзейнічаў па заданні ўкраінскіх спецслужбаў.

Украіна дачынення да падрыву не пацвярджала, але СБУ выпусціла заяву, дзе выказала адабрэнне падрыву.

СК Расіі распачаў па гэтым эпізодзе крымінальную справу паводле артыкула «Тэракт».

Чытайце таксама: 

Узарвалі аўтамабіль з Захарам Прылепіным

Затрымалі падазраванага ў падрыве машыны Прылепіна

«Я назваў Пуціна імператарам і называю яго так па гэты дзень». Што яшчэ гаварыў Захар Прылепін?

Nashaniva.com