Мільярд інвестыцый адным подпісам

На інвестыцыйна-эканамічным форуме Беларусь заключыла дамову з бельгійскай кампаніяй AOI n.v. на мільярд даляраў.

12.11.2009 / 20:19

На інвестыцыйна-эканамічным форуме Беларусь заключана першая дамова.

Бельгійская кампанія AOI n.v. будзе будаваць у Мінску транспартна-лагістычны цэнтр. Праект патрабуе не менш за мільярд даляраў.

Здзелка ўпершыню абмяркоўвалася год таму на Беларускім інвестыцыйным форуме ў Лондане.

Транспартна-лагістычны цэнтр плануецца ўзводзіць у раёне Нацыянальнага аэрапорта «Мінск».

Ягор Марціновіч