У Мінску п'яны падлетак беспрычынна збіў 9-гадовага хлопчыка. Той у бальніцы

Здарэнне адбылося 8 мая.

12.05.2023 / 11:39

Скрыншот відэа СК

16-гадовы юнак разам са сваімі сябрамі выпіваў. Увечары, калі алкаголь скончыўся, хлопцы адправіліся ў краму, піша СК.

Праходзячы міма стадыёна, падлетак падбег да хлопчыка, які сядзеў на асфальце і моцна збіў яго. Потым падлеткі вярнуліся ў кватэры і працягнулі выпіваць.

Праз некаторы час супрацоўнікі міліцыі затрымалі падазраванага.

Пацярпелае дзіця цяпер знаходзіцца ў бальніцы са множнымі ўдарамі

У дачыненні да 16-гадовага 10-класніка распачатая крымінальная справа паводле ч.1 арт. 339 (Хуліганства). Ён затрыманы.

Чытайце таксама:

У Віцебску уседарожнік сутыкнуўся з маршруткай

У Магілёве тралейбус трапіў у ДТЗ з-за кепскага самаадчування кіроўцы

У бабруйскім шматпавярховіку загарэлася ванна

Nashaniva.com