У Мінску падлетак на ровары ледзь не трапіў пад тралейбус

Здарэнне адбылося на вуліцы Свярдлова ў цэнтры сталіцы.

13.05.2023 / 13:19

Скрыншот відэа

Трагедыі ўдалося пазбегнуць. Падлетак ехаў на ровары па тратуары, але страціў кіраванне, калі паспрабаваў аб'ехаць аднаго з пешаходаў.

У выніку выехаў проста на праезную частку, дзе ўпаў перад тралейбусам. Дзякуючы хуткай рэакцыі кіроўцы грамадскага транспарту веласіпедыст не пацярпеўё — тралейбус своечасова змог затармазіць.

Nashaniva.com