ЕС хоча накласці санкцыі на больш за 90 кампаній з усяго свету, якія дапамагаюць Расіі

У адзінаццаты пакет санкцый, які цяпер распрацоўваюць краіны Еўрасаюза, будуць уключаныя больш за 90 кампаній з усяго свету, якія дапамагаюць Расіі абыходзіць санкцыйныя абмежаванні. Пра гэта старшыня Еўракамісіі Урсула фон дэр Ляен расказала нямецкаму выданню ZDF.

20.05.2023 / 23:02

Урсула фон дэр Ляен. Фота: Virginia Mayo / AP Photo

«У нас ёсць дакладныя доказы таго, што яны парушаюць санкцыі, то-бок пастаўляюць санкцыйныя тавары ў Расію з Еўрасаюза ў абыход праз трэція краіны, — сказала старшыня Еўракамісіі. — Сярод гэтых больш чым 90 кампаніяў каля васьмі знаходзяцца ў Кітаі».

Кампаніі, зарэгістраваныя ў Кітаі, існуюць часткова на паперы і маюць уласнікаў іншай нацыянальнасці, адзначыла фон дэр Ляен, таму Еўрасаюз мае намер дзейнічаць і супраць іх.

Чытайце таксама:

Краіны G7 рыхтуюцца да новых санкцый супраць Расіі — Белы дом

Алейнік спадзяецца, што кітайцы пры арганізацыі перамоў паміж Украінай і Расіяй не забудуць і пра рэжым Лукашэнкі

Кіраўніца Еўракамісіі выступіла супраць раўнапраўных перамоў Расіі і Украіны

Nashaniva.com