Раптоўна памёр намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі РФ і муж Дыяны Гурцкой Пётр Кучарэнка

Намеснік міністра навукі і вышэйшай адукацыі Пётр Кучарэнка памёр 20 мая, вяртаючыся з Кубы разам з расійскай дэлегацыяй.

21.05.2023 / 09:52

Пётр Кучарэнка і вядомая расійская спявачка Дыяна Гурцкая ажаніліся ў 2005 годзе

«Пятру Кучарэнку стала дрэнна ў самалёце, на якім расійская дэлегацыя вярталася з рабочай камандзіроўкі на Кубу.

Борт прызямліўся ў горадзе Мінеральныя Воды, дзе дактары спрабавалі аказаць дапамогу, але выратаваць Пятра Аляксандравіча не ўдалося», — гаворыцца ў паведамленні міністэрства.

Кучарэнка і вядомая расійская спявачка Дыяна Гурцкая ажаніліся ў 2005 годзе. Разам яны стварыла Фонд дапамогі невідушчым дзецям »па закліку сэрца». У 2007 годзе ў сямʼі нарадзіўся сын.

Пятру Кучарэнку было 47 гадоў.

Nashaniva.com