Лябедзька — пра Шэймана, Качанаву, ворагаў па апазіцыі і хто возьме ўладу Лукашэнкі

Анатоль Лябедзька ў беларускай палітыцы амаль столькі ж, колькі і Аляксандр Лукашэнка. Лябедзька працаваў у камандзе апошняга ў 1994-м і спрыяў яго перамозе. Але хутка пасля выбараў і змены курсу з дэмакратызацыі на вяртанне да савецкіх практык перайшоў у апазіцыю. Глядзіце новы «Ток» з Анатолем Лябедзькам.

21.05.2023 / 10:26

Анатоль Лябедзька. Скрын відэа

Гэтая вялікая гутарка дзеліцца на тры блокі. Першы — пра 1990-я і прыход Лукашэнкі да ўлады, дзе мы гаворым у тым ліку пра Ганчара, Захаранку, Карпенку і як стаў магчымым канстытуцыйны пераварот 1996 года.

Другі — пра «старую» апазіцыю, у тым ліку чаму прайграў Мілінкевічу на выбарах адзінага апазіцыйнага кандыдата ў 2006-м, чаму ў 2015-м апазіцыя вылучыла Караткевіч, метамарфозу Ганны Канапацкай, ці была памылкай кааліцыя з Сяргеем Калякіным і камуністамі.

І трэці блок — пра Лукашэнку і Пуціна, а таксама новую беларускую апазіцыю, у тым ліку пра тое, што ёсць у Ціханоўскай, чаго яшчэ ніхто ў апазіцыі не меў, хто можа атрымаць уладу ў Беларусі пасля Лукашэнкі і што, калі яе атрымае Мікалай.

00:00 — вырвана з кантэксту

01:06 — чаму ў 90-х пайшоў у каманду Лукашэнкі, а не Пазняка ці Шушкевіча

06:45 — ці мог быць Лукашэнка завербаваны КДБ у 1987

9:15 — як ламалі Раманчука ў 2010-м і чым пагражалі

16:30 — пра папярэджанне сілавікоў

19:24 — пра размовы сам-насам з Лукашэнкам

27:07 — як Лукашэнку ўдалося арганізаваць канстытуцыйны пераварот

31:32 — чым адрозніваліся Ганчар і Захаранка ад усіх іншых палітыкаў

35:19 — як разыграў Карпенка

37:25 — фігура Шэймана

40:30 — хто найбольш уплывае на Лукашэнку

41:47 — пра Фядуту і змову супраць Лукашэнкі

44:41 — хто быў бы класным прэзідэнтам Беларусі

47:33 — чаму ў 2015-м кандыдаткай вд апазіцыі стала Караткевіч

49:37 — пра няпростыя адносіны з Дзмітрыевым

52:23 — пра метамарфозу Ганны Канапацкай

59:39 — роля Гайдукевіча ў палітычным тэатры Лукашэнкі

1:00:20 — чаму Мікалай Казлоў не з’ехаў з Беларусі

1:01:47 — ці была памылкай кааліцыя з Калякіным і камуністамі

1:04:03 — стаўленне да Пазняка

1:07:07 — чаму прайграў Мілінкевічу ў 2006 годзе

1:09:46 — Бабарыка, Цапкала ці Ціханоўскі

1:11:41 — чаму да з’яўлення трыумвірату апазіцыі не ўдавалася ўсім аб’яднацца

1:13:38 — пра Расію, Нямцова і імперскасць

1:23:37 — чым адрозніваецца Лукашэнка ад Пуціна

1:27:14 — а ці насамрэч Пуцін хоча акупаваць Беларусь?

1:30:52 — сцэнары вызвалення Беларусі

1:34:26 — каму Лукашэнка быў бы гатовы аддаць уладу

1:37:19 — роля Качанавай

1:38:08 — ці можа Мікалай Лукашэнка стаць прэзідэнтам

1:45:20 — чаму да Офіса Ціханоўскага не далучыўся б

1:48:14 — гісторыя пра Ціханоўскую

1:55:27 — чаму Саннікаў і Пазняк стаяць у апазіцыі да Ціханоўскай

1:56:32 — ці можа стаць палітычнай сілай Полк Каліноўскага

1:59:39 — пра сына ў турме

2:07:32 — БЛІЦ: Шрайбман ці Чалы, Галоўчанка ці Качанава

Nashaniva.com