Віно за 2,5 еўра з супермаркета выйграла прэстыжны конкурс Gilbert et Gaillard

Самелье Эрык Бошман вырашыў праверыць сістэму адбору вінаў на прэстыжным конкурсе. Ëн абраў самае таннае віно з супермаркета і зарэгістраваў яго для ўдзелу ў дэгустацыі.

22.05.2023 / 23:08

Для пераканаўчасці напой назвалі Chateau Colombier і наляпілі на бутэльку прывабную этыкетку ў стылі прэміяльных вінаў. Таксама прыдумалі легенду, сцвярджаючы, што віно было зроблена з найлепшых гатункаў вінаграду, якія растуць у Валоніі.

Затым самелье адправіў узор напою для дэгустацыі. Для лабараторнай праверкі эксперт адправіў узор больш дарагога напою. Адметна, што журы конкурсу не праверыла прадстаўленую інфармацыю.

У выніку суддзі Gilbert et Gaillard назвалі віно Chateau Colombier вельмі цікавым напоем з «багатым смакам і чыстым маладым водарам, які абяцае прыемную складанасць».

Чытайце таксама:

Якія беларускія бары і кавярні ёсць у Вільні

«Кроплі Бога»: хто б мог падумаць, што серыял пра дэгустацыю віна можа быць захапляльным

Беларусы сталі есці больш морапрадуктаў і піць меней шампанскага

Nashaniva.com