Не разгубіўся і стаў даганяць. У Мінску мінак дапамог затрымаць злачынцу

46-гадовы мінчук задумаў купіць крыптавалюту. Дзеля гэтага ён сустрэўся з прадаўцамі.

23.05.2023 / 15:25

Фота: РАСК Першамайскага раёна Мінска

Але тыя распылілі яму ў твар пярцовы балончык, забралі сумку з грашыма і кінуліся наўцёкі.

Уладзімір, які знаходзіўся непадалёк ад месца злачынства, не разгубіўся і стаў пераследваць аднаго са злачынцаў, пішуць Мінск-навіны.

У выніку ён дагнаў яго, паваліў на зямлю і ўтрымліваў яго да прыезду супрацоўнікаў міліцыі.

Кіраўнікі Першамайскага РАСК Мінска падзякавалі пільнаму грамадзяніну і ўручылі яму памятныя падарункі, адзначыўшы, што не кожны адважыўся б на такі ўчынак.

Чытайце таксама:

У Калінкавіцкім раёне чалавек утапіўся ў малацэ

Службовы аўтамабіль ДАІ трапіў у ДТЗ у Івацэвіцкім раёне

У Бабруйскім раёне жанчыну загрыз сабака алабай

Nashaniva.com