Паглядзіце, як цяпер выглядае 200-гадовая царква, у якой бываў Ігнат Дамейка 

Карэліцкая раёнка надрукавала хвалебны артыкул пра завяршэнне «рэстаўрацыі» царквы ў Вялікай Мядзвядцы Карэліцкага раёна. Царкву пабудавалі на пачатку XIX стагоддзя, і калісьці яе наведваў мясцовы ўраджэнец Ігнат Дамейка. Але цяпер бы ён яе, відаць, і не пазнаў бы. Работы скончылі яшчэ ўзімку, але толькі цяпер іх вынік патрапіў на вочы аўтару тэлеграм-канала «Спадчына».

23.05.2023 / 16:20

Так выглядае царква цяпер

Нягледзячы на ўсе звароты спецыялістаў, царкву абшылі сайдынгам, адмовіўшы ёй у статусе гісторыка-культурнай каштоўнасці.

У працэсе «рэстаўрацыі»

У матэрыяле раёнкі жыхары дзякуюць мясцовым уладам, што дапамаглі ім знявечыць помнік архітэктуры. На іх думку, царква цяпер здабыла «новае жыццё». А пра тое, што яны пад сайдынгам і не заўважаць, як яна згніе, пра гэта падумаюць пасля, сумна іранізуюць у тэлеграм-канале «Спадчына».

Царква да праведзеных зменаў

Чытайце таксама:

«Перадумалі, калі падлічылі». Што кажуць мясцовыя ўлады пра абвал бернардзінскага кляштара на Ушаччыне

Дзяржава адмовілася фінансаваць экспазіцыю ў Гальшанскім замку. «Сродкі павінны быць накіраваны на захаванне каштоўнасці»

У Ружанах аднаўляюць капліцу святога Казіміра

Nashaniva.com