Юрфак БДУ апублікаваў новае відэа са студэнтам на манер ГУБАЗіКа. Хлопец звяртаецца да «беглай апазіцыі і псеўдаправаабаронцаў»

Учора юрфак БДУ ў інстаграме апублікаваў відэа са студэнтам трэцяга курса, які прасіў прабачэння за дыскрэдытацыю БРСМ і адміністрацыі факультэта. Відэа было знята на манер ГУБАЗіКа. Сёння з'явілася новае відэа. 

24.05.2023 / 22:18

Учора юрфак апублікаваў у сторыз у сваім інстаграм-акаўнце. У ім студэнт-трэцякурснік на фоне эмблемы БДУ і выявы Феміды выбачаецца перад адміністрацыяй факультэта і БРСМ.

«Я, студэнт трэцяга курса БДУ, дазваляў сабе распаўсюджваць звесткі, якія дыскрэдытавалі адміністрацыю юрыдычнага факультэта, а таксама звесткі, якія ганьбяць БРСМ юрыдычнага факультэта. Сваю віну цалкам прызнаю, каюся. На аснове сваіх памылак рэкамендую моладзі пільна сачыць, што, каму, дзе і ў якой сітуацыі яны гавораць, а таксама працаваць на карысць сваёй краіны», — агучвае ў відэа студэнт тэкст, які, відавочна, яго прымусілі сказаць.

Сёння «Наша Ніва» звязалася з адміністрацыяй факультэта і БРСМ з просьбай пракаментаваць відэа.

І вось цяпер на акаўнце юрфака БДУ зʼявілася новае відэа з тым жа студэнтам. Ён зноў выбачаецца і гэтым разам просіць больш не турбаваць яго і яго факультэт. Гэты зварот ён накіраваў «збеглай апазіцыі» і «некампетэнтным праваабаронцам».

Nashaniva.com