Данія хоча знізіць узрост для абортаў без згоды бацькоў да 15 гадоў

Данія хоча знізіць узрост аборту без згоды бацькоў да 15 гадоў з 18 гадоў у адпаведнасці з узростам згоды ў краіне.дз Пра гэта заявіла міністарка па гендарнай роўнасці Мары Б'ерэ, паведамляе Reuters.

25.05.2023 / 06:56

Фота: Martin Meissner / AP

У цяперашні час дзяўчатам да 18 гадоў дазволена рабіць аборт, але толькі са згоды бацькоў.

«Аборт можа быць звязаны з многімі эмоцыямі, пачуццём віны і сораму. Пытацца згоды бацькоў ва ўзросце да 18 гадоў можа быць зневажальным і мець сур'ёзныя наступствы», — напісала Б'ерэ ў твітары.

«Мы хочам змяніць гэта, каб маладыя людзі маглі выбіраць, прыцягваць сваіх бацькоў ці не», — дадала яна.

Данія была адной з першых краін Заходняй Еўропы, якія легалізавалі гэтую практыку ў 1973 годзе. Да гэтага жанчынам патрабаваўся дазвол доктара, каб зрабіць аборт.

Nashaniva.com