У Botanic Project выйшаў новы альбом

Вядомы беларускі рэгі-калектыў 27 мая парадаваў прыхільнікаў новым рэлізам «Музыка сфер».

27.05.2023 / 22:59

Альбом складаецца з 9 песень, якія Клім Малажавы напісаў, калі быў у турме. 

«З’язджаў з калоніі на «хімію» — па гучнамоўніку транслявалі мае песні». Легенды беларускага рэгі Botanic Project пра творчасць на зоне і «апалітычнасць»

Як прызнаюцца музыканты, альбом рабіўся доўга, і ў іх нават знікала надзея, што ён выйдзе. За дапамогу яны падзякавалі калегам з гурта «Адзіс-Абеба».

Шукайце спасылкі на зручныя вам платформы: https://band.link/botanicproject2023 

Nashaniva.com