«Свет павінен бачыць, што тэрор прайграе». Зяленскі заявіў, што тэрміны руху войскаў зацверджаны

Прэзідэнт Украіны ў вячэрнім звароце да нацыі расказаў пра бягучую сітуацыю на фронце, а таксама пра дзённую атаку на Кіеў.

30.05.2023 / 07:59

Уладзімір Зяленскі. Фота: president.gov.ua

«Кожная такая тэрарыстычная атака Расіі вяртае нас і ўвесь свет да відавочнай высновы: Расія хоча прайсці да канца шляхам зла, гэта значыць да сваёй паразы, бо ў зла не бывае і не можа быць іншага канца, акрамя паразы. Свет павінен бачыць, што тэрор прайграе», — сказаў Зяленскі.

Прэзідэнт Украіны расказаў пра нарады па Стаўцы, дзе галоўнакамандуючы Валерый Залужны і камандуючыя аператыўных напрамкаў расказалі пра бягучую сітуацыю.

«Але і тэрміны. Гэта як мага больш важна. Тэрміны адносна таго, як мы будзем рухацца. Будзем. Рашэнні прынятыя», — падсумаваў Уладзімір Зяленскі.

Чытайце таксама:

Дзённая атака на Кіеў: выбухі ў горадзе і падзенне абломкаў

Чарговая начная атака на Кіеў. Паветраная трывога доўжылася амаль тры гадзіны 

Nashaniva.com