У Жлобіне асудзілі вайскоўца за ўдзел у акцыі ў грамадзянскім жыцці

Аляксандра Строкава, які зараз служыць у войску, абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыі, калі ён быў цывільнай асобай.

31.05.2023 / 09:54

Хлопец навучаўся тады ў Жлобінскім металургічным каледжы, піша «Гомельская вясна».

У Жлобіне 9 жніўня 2020 г., пасля прэзідэнцкіх выбараў, адбылася мірная акцыя пратэсту, удзельнікі якой патрабавалі сумленнага падліку галасоў. Сярод удзельнікаў акцыі і быў Аляксандр. За гэту акцыю асуджаны некалькі дзясяткаў чалавек. 

Прыгавор вынесены Жлобінскім раённым судом 11 мая паводле «народнага артыкула» 342. Суддзя Святлана Рубахава асудзіла хлопца на два месяцы гаўптвахты.

Nashaniva.com