Памежнікі Украіны пацвердзілі, што дарогу на стыку межаў Украіны, Расіі і Беларусі ўзарвалі расіяне

Спікер ДПСУ Андрэй Дземчанка ў каментары «УП» пацвердзіў, што менавіта расіяне ўзарвалі частку дарогі ў Чарнігаўскай вобласці на стыку мяжы Украіны з Расіяй і Беларуссю. Адбылося гэта днём 30 мая.

31.05.2023 / 12:05

«Учора на Чарнігаўшчыне пагранічныя нарады Дзяржпагранслужбы ў абедзенны час зафіксавалі выбух, які прагрымеў на стыку трох краін. У далейшым было ўстаноўлена, што расійскія акупанты ажыццявілі падрыў дарогі кірункам Чарнігаў-Бранск.

Як бачым, ад «Кіеў за тры дні» яны пачалі ўзрываць дарогі, верагодна, баючыся, што Украіна пойдзе ў наступ на абласны цэнтр. Але Украіна — не агрэсар. Як я ўжо адзначаў, наша дзяржава выключна абараняецца, і Бранск нам не патрэбны. Аднак нам трэба падзенне цэнтра прыняцця рашэння, дзе было прынята развязаць вайну супраць Украіны, таму няхай лепш узарвуць яго», — сказаў Дземчанка.

Учора расійскія паблікі апублікавалі відэа з магутным выбухам каля манумента «Тры сястры» на сутыкненні межаў Украіны, Беларусі і Расіі. Яны пісалі, што расіяне падарвалі «шлях ворага, які ён мог бы калісьці паспрабаваць выкарыстаць для нападу». 

Nashaniva.com