Віцэ-спікер расійскай Дзярждумы публічна пакаяўся за «жахлівы грэх» — сямейныя сувязі з Захадам

Віцэ-спікер Дзярждумы Пётр Талстой адказаў на папрокі на свой адрас, якія выказваліся ў сувязі з паездкай ягонай дачкі ў ЗША. Ён пакаяўся за гэты страшны грэх дачкі, а пры нагодзе і за аналагічны свой, піша «Камерсант».

31.05.2023 / 17:23

Пётр Талстой. Фота: Дзмітрый Духанін, Камерсант

Талстой растлумачыў, што дачка ягоная ў Амерыцы не вучылася, а стажыравалася, але тым не менш яе знаходжанне там назваў «жахлівым сваім грахом» і папрасіў за яго прабачэння. Заадно пакаяўся і за тое, што ў свой час сам атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Францыі.

«Яна ездзіла на стажыроўку ад школы. Іх павезлі на два тыдні… Гэта жахлівы мой грэх»,— сказаў віцэ-спікер Дзярждумы ў гутарцы ў праграме «Жыццё і лёс» на канале «Расія 1».

«Яна з'ездзіла ў Амерыку, прабачце мяне, калі ласка. Я сам атрымаў другую вышэйшую адукацыю ў Францыі. І за гэта прашу прабачэння», — заявіў Талстой. Калі ён пачуў папрокі ў сувязі з вышэйпералічаным, ён, маўляў, адчуў «глабальную віну».

У жніўні 2022 года за сваю дачку ўжо выбачаўся сенатар ад Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі Эдуард Ісакаў. Ён назваў дачку здрадніцай з-за яе адмоўную пазіцыю па вайне на Украіне.

Чытайце таксама:

Вайна прыйшла на Рублёўку. У эпіцэнтры атакі дронаў апынуліся маёнткі пуцінскай эліты

У Турцыі ўкраінскія і расійскія дэпутаты пабіліся на парламенцкім саміце ВІДЭА

«Павышае баявы дух нацыстаў». Дэпутата з КПРФ, які слухаў Пуціна з локшынай на вушах, прапанавалі адправіць на фронт

Nashaniva.com