«Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…» Качанава расказала, адкуль у яе такі непаўторны стыль

Прадстаўніца працоўнага калектыву «Еўрагандлю» задала старшыні Савета Рэспублікі Наталлі Качанавай асабістае пытанне: ці карыстаецца яна паслугамі стыліста? Адказ апублікавала прэс-служба Савета Рэспублікі.

31.05.2023 / 18:31

«Гэта не пра прадстаўнікоў улады Беларусі. Гэта не пра нас — стылісты, візажысты…,

— рашуча адмежавалася Качанава ад усіх новамодных тэндэнцый. — Няма ніякіх стылістаў, ніякіх візажыстаў. Я шыю адзенне ў атэлье з тканіны «Камволь» і заўсёды нашу вопратку беларускай вытворчасці».

Чытайце таксама:

Выкарані ў сабе чыноўніцу. Шэсць памылак у стылі, якія псуюць вобраз

Nashaniva.com