«Невядомыя беларускія тэксты з атачэння Каліноўскага 1863 года». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «Каву з гісторыкам»

2 чэрвеня, у пятніцу, Беларускі моладзевы хаб у Варшаве запрашае на чарговую «каву з гісторыкам». Гэтым разам Алесь Смалянчук будзе прэзентаваць выпуск рэдагаванага ім альманаха Homo Historicus за 2023 год, а асабліва спыніцца на невядомых беларускіх тэкстах з атачэння Каліноўскага 1863 года.

31.05.2023 / 19:33

Рэч у тым, што сёлетні гадавік акурат распачынаецца артыкулам пра раней невядомыя беларускамоўныя тэксты, якія ствараліся ў атачэнні Кастуся Каліноўскага.

Дакументы г. зв. Бернардзінскай калекцыі дазваляюць паглыбіцца ў праблему «Каліноўскі і беларуская нацыянальная ідэя» і адкрываюць новыя старонкі ў гісторыі паўстання 1863 года.

Насамрэч яно было вайной, цэнтральным элементам якой стала паняцце свабоды.

І даследчыкам варта яшчэ раз задумацца над пытаннем, за якую свабоду змагаліся паўстанцы? Сацыяльнае ці нацыянальнае было яе сэнсам?

Іншы бок гэтай праблемы — тая несвабода, якую прынесла на штыках Расійская імперыя. Якія сляды яна пакінула ў нашай гісторыі?

І, канешне, заўсёднае «праклятае пытанне» пра кошт спробы вырвацца з-за кратаў заняволення.

Сустрэча адбудзецца ў пятніцу, 2 чэрвеня, у 18:30 па адрасе: Варшава, плошча Канстытуцыі, 6 (pl. Konstytucjі 6).

А для тых, хто не зможа далучыцца да імпрэзы непасрэдна ў Беларускім моладзевым хабе, будзе ладзіцца трансляцыя на Youtube.

Глядзіце таксама:

«Беларусь 2020. Вайна сцягоў і палітычных лозунгаў». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «Каву з гісторыкам»

«Ці былі ў беларусаў легенды пра нябесных жыхароў?» Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

«Як здабыць замак». Беларускі моладзевы хаб запрашае на «каву з гісторыкам»

Nashaniva.com