Зяленскі ў Кішынёве: Украіна і Малдова будуць разам у ЕС

Еўрапейская інтэграцыя Украіны і Малдовы прывядзе да ўступлення абедзвюх дзяржаў у ЕС, перакананы прэзідэнт Зяленскі. Пра гэта ён заявіў журналістам у Малдове пасля двухбаковых перамоваў з малдоўскай калегай Маяй Санду на палях саміту Еўрапейскай палітычнай супольнасці, піша «Украінская праўда».

01.06.2023 / 11:23

Фота: noi.md

Зяленскі падзякаваў Санду за падтрымку ўкраінскіх уцекачоў і Украіны. «Мы разам, плячо да пляча… І што важна, наша будучыня — у Еўрасаюзе», — падкрэсліў ён.

«Мы гаварылі пра нашу еўрапейскую будучыню. Украіна сёння гарантуе бяспеку Малдовы, і мы вельмі-вельмі ўдзячныя за гэта», — дадала Мая Санду. Яна таксама падтрымала так званую «формулу міру» ва ўкраінскім бачанні.

Таксама Зяленскі падкрэсліў, што Украіна таксама імкнецца да ўступлення ў NATO.

На саміце Еўрапейскай палітычнай супольнасці, які пройдзе ў «Мімі» пад Кішынёвам, будуць абмяркоўваць супольныя намаганні дзеля міру ў кантэксце вайны ва Украіне і звязаныя з ёй крызісы, абарону дэмакратыі, умацаванне энергетычнай бяспекі і ўстойлівасць еўрапейскіх дзяржаў.

Чытайце таксама:

Зяленскі прыехаў у Кішынёў

Nashaniva.com