У Гродне затрыманы фатограф Яўген Бузук

Паводле інфармацыі канала «Право имеют», мужчына затрыманы за распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў.

02.06.2023 / 17:50

Як пішуць праваабаронцы, на відэа сілавікоў, гарадзенец сказаў, што зрабіў пост у Instagram, дзе напісаў, што гатовы даць зніжку тым, хто прытрымліваецца «БЧБ-поглядаў». Паводле канала, у 2022 годзе мужчына ездзіў валанцёрам на мяжу Украіны.

Бузука затрымалі дома і паклалі тварам у падлогу ў піжаме. На відэа мужчына быў у цішотцы з гербам Украіны.

Nashaniva.com