Украіна не будзе выкарыстоўваць знішчальнікі F-16 летам — Рэзнікаў

Самалёты могуць размясціць восенню ці зімой.

05.06.2023 / 12:57

Знішчальнік F-16. Фота: Wikimedia Commons

Міністр абароны Украіны Аляксей Рэзнікаў заявіў, што падчас чаканага контрнаступу летам Кіеў не будзе выкарыстоўваць знішчальнікі F-16, але самалёты могуць размясціць восенню ці зімой. Пра гэта Рэзнікаў заявіў у інтэрв'ю NHK, піша «Украінская праўда».

На пытанне пра знішчальнікаў F-16, Рэзнікаў адказаў, што яны не зменяць сітуацыю гэтым летам.

Міністр заявіў, што для падрыхтоўкі ўкраінскіх лётчыкаў патрэбны час, а Украіне давядзецца таксама дамовіцца са сваімі партнёрамі аб забеспячэнні інжынераў і тэхнічнага персаналу, якія змогуць займацца тэхабслугоўваннем і рамонтам гэтых самалётаў.

Паводле яго слоў, Украіна будзе гатовая размясціць F-16 восенню ці зімой.

Цяпер некаторыя краіны Захаду займаюцца падрыхтоўкай або прапанавалі падрыхтаваць украінскіх лётчыкаў для пілатавання гэтых знішчальнікаў.

Чытайце таксама:

На пастаўку знішчальнікаў F-16 ва Украіну сыдзе ў найлепшым выпадку некалькі месяцаў

ЗША ў апошнія тыдні далі зразумець еўрапейскім саюзнікам, што дазволяць перадаць Украіне знішчальнікі F-16 — CNN

Самалёты F-16 Украіне: што гэта памяняе

Nashaniva.com