Як будуць складацца спісы тавараў для паралельнага імпарту

Адпаведны дакумент, які рэгулюе падрыхтоўку пераліку тавараў для паралельнага імпарту, апублікаваны на Нацыянальным прававым партале.

06.06.2023 / 11:16

Правілы прапісаны ў пастанове Савета міністраў №365 ад 3 чэрвеня.

Тавары будуць уносіць у спіс без дазволу праваўладальнікаў.

Каб унесці тавар, трэба абгрунтаваць яго недахоп на рынку ці недастатковасць беларускіх аналагаў такога тавару, прывесці інфармацыю аб аб'ёме і дынаміцы імпарту тавару і чаканым эфекце ад уключэння яго ў спіс для паралельнага імпарту.

Прапановы па таварах будуць рыхтаваць дзяржаўныя органы і арганізацыі, яны будуць улічваць таксама звароты градмазян.

Пералікі тавараў будзе публікаваць Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю.

Nashaniva.com