Лукашэнка заявіў, што той, хто паступае па мэтавым накіраванні, павінен адпрацаваць мінімум пяць гадоў

Аляксандр Лукашэнка на нарадзе сёння запатрабаваў ад Міністэрства адукацыі звярнуць сур'ёзную ўвагу на мэтавы набор у ВНУ.

06.06.2023 / 12:44

Фота: «Наша Ніва»

«Я хачу папярэдзіць па мэтавіках: людзі павінны разумець, што яны атрымліваюць адукацыю і вяртаюцца на канкрэтнае месца працы», — сказаў Лукашэнка.

Ён звярнуў увагу, што ў гэтым пытанні будзе не важна «замуж не замуж», а адпрацаваць усё роўна прыйдзецца, і мэтавікі гэта павінны дакладна разумець. 

«Не два-тры гады, а мінімум пяць гадоў», — прыводзіць яго словы БелТА.

На яго думку, патрэбныя настаўнікі, дактары, аграномы і заатэхнікі на канкрэтным месцы ў канкрэтным рэгіёне.

«І людзі, якія жадаюць паступаць у ВНУ і несці абавязацельствы па мэтавым прызначэнні, ёсць. Іх хапае, таму трэба падтрымліваць. У асноўным гэта дастойныя людзі, якія ідуць і працуюць», — падкрэсліў Лукашэнка.

Nashaniva.com