У Беларускай федэрацыі тэніса адмовіліся каментаваць учорашнюю прэс-канферэнцыю Сабаленка

«Люстэрка» папрасіла пракаментаваць словы спартоўкі кіраўніка Беларускай федэрацыі тэніса, гандбаліста Сяргея Рутэнку.

07.06.2023 / 13:35

Сяргей Рутэнка. Фота: Tut.by

Учора на прэс-канферэнцыі пасля пераможнага чвэрцьфіналу на «Ралан Гарос» беларуска Арына Сабаленка ў тым ліку заявіла, што «не падтрымлівае Лукашэнку проста цяпер».

«Люстэрка» папрасіла пракаментаваць словы спартсменкі кіраўніка Беларускай федэрацыі тэніса, гандбаліста Сяргея Рутэнкі.

«Мы пакуль не будзем каментаваць яе прэс-канферэнцыю, — адказаў колісь славуты гандбаліст сказаў Рутэнка.

Учора на прэс-канферэнцыі пасля перамогі над украінкай Элінай Світолінай у 1/4 фіналу Адкрытага чэмпіянату Францыі па тэнісе (Ралан Гарос) Арына Сабаленка заявіла, што «я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку якраз цяпер».

Раней беларуска адмаўлялася каментаваць падтрымку беларускага дыктатара і вайну ва Украіне, пасля чаго яе прэс-канферэнцыі праходзілі ў паўсакрэтным рэжыме ці наогул не адбываліся.

Чытайце таксама:

Арына Сабаленка: Я не падтрымліваю вайну, то-бок не падтрымліваю Лукашэнку цяпер

«Хай зʼездзіць у Кіеў і заначуе ў маёй кватэры». Украінская журналістка расказала пра рэакцыю Сабаленкі на вострыя пытанні

«Я разумею, чаму яны не паціскаюць нам рукі. Яна не заслужыла, каб яе так праводзілі з корта». Сабаленка пра тое, што трыбуны асвісталі Касцюк

Nashaniva.com