Шматвектарная палітыка Беларусі ў адным ФОТА

7 чэрвеня міністр замежных спраў Сяргей Алейнік сустрэўся з міністрам гандлю, прамысловасці і інвестыцый Рэспублікі Кенія Мозесам Курыя і міністрам сельскай гаспадаркі і развіцця жывёлагадоўлі Франклінам Міціка.

07.06.2023 / 14:01

Фота: МЗС

Ключавымі на перамовах сталі пытанні супрацоўніцтва дзвюх краін у сферы сельскай гаспадаркі, харчовай бяспекі, прамысловай кааперацыі, паставак беларускай тэхнікі, паведамляе прэс-служба МЗС.

Таксама былі абмеркаваны магчымасці выкарыстання перадавога беларускага вопыту і тэхналогій пры стварэнні прадпрыемстваў харчовай прамысловасці на тэрыторыі Кеніі.

На разглядзе бакоў знаходзіцца пакет двухбаковых дамоваў, у іх ліку — базавыя эканамічныя пагадненні. Паведамляецца, што асобная ўвага была ўдзелена пытанням паскарэння працы па іх заключэнні.

«У ходзе сустрэчы бакі канстатавалі супадзенне пазіцый у тым, што мірнае ўрэгуляванне любых міждзяржаўных канфліктаў з'яўляецца залогам устойлівага развіцця краін і рэгіёнаў. Разгледжаны перспектывы абмену візітамі на розных узроўнях і пацверджана ўзаемная зацікаўленасць у прадаўжэнні работы па вывадзе адносін дзвюх краін на ўзровень стратэгічнага партнёрства», — паведамляе МЗС.

Nashaniva.com