Мінчанка знайшла кашалёк, а ў ім 10 тысяч рублёў

Што было далей, не складана спрагназаваць.

07.06.2023 / 15:23

Жыхарка Мінска ўзяла ў гіпермаркеце вазок, у якім ляжаў чужы кашалёк, паведамляе сталічная міліцыя.

«У Заводскае РУУС сталіцы па дапамогу звярнуўся мінчук. Мужчына прыходзіў у гіпермаркет, дзе ў таварным вазку пакінуў сумку з кашальком, у якім знаходзілася больш за 10 000 рублёў», — паведамляе міліцыя.

Міліцыі спатрэбілася менш за суткі, каб затрымаць 48-гадовую жанчыну, якая скрала грошы. Патраціць іх жанчына не паспела. Усе грошы вернутыя ўладальніку.

Следчыя распачалі крымінальную справу за крадзеж.

Nashaniva.com