Справа відэааператара Паўла Падабеда перададзеная ў суд, ён застаецца пад вартай

Справа палітзняволенага фатографа і аператара Паўла Падабеда перададзеная ў Мінскі гарадскі суд. Tэрмін яго ўтрымання пад вартай працягнуты да 26 чэрвеня.

07.06.2023 / 15:57

Маральна Павел Падабед гатовы да несуцяшальнага для сябе судовага выраку і ў гэтым выпадку будзе падаваць апеляцыю ў вышэйшую інстанцыю, паведамляе БАЖ. 

43-гадоваму мужчыну інкрымінуюць «уваходжанне ў склад экстрэмісцкага фарміравання» (ч. 3 арт. 3611 КК). Журналіста затрымалі 20 студзеня ў Мінску, за дзень да планаванага ад'езду за мяжу.

Фармальна прэтэнзіі да яго ўзніклі праз спасылкі ў сацыяльных сетках за 2012 год на публікацыі ў СМІ, якія толькі праз дзесяць гадоў улады прызналі «экстрэмісцкімі».

Nashaniva.com