У Мінску адбылося ДТЗ з аўтобусам і тралейбусам 

Восем чалавек пацярпелі ў ДТЗ на скрыжаванні вуліц Кунцаўшчына і Прытыцкага, па інфармацыі сталічнай ДАІ.

07.06.2023 / 22:40

Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, сёння каля 20:50 31-гадовая жанчына, кіруючы аўтамабілем Geely, на скрыжаванні вуліц Кунцаўшчына і Прытыцкага пры павароце налева на дазваляльны сігнал святлафора не аддала перавагу і здзейсніла сутыкненне з аўтобусам «МАЗ», які рухаўся ў сустрэчным кірунку.

Ад удару аўтобус ударыўся аб металічную агароджу, а затым урэзаўся ў тралейбус.

Восем пасажыраў грамадскіх транспартных сродкаў дастаўлены ва ўстанову аховы здароўя для абследавання.

Nashaniva.com