Смог у Нью-Ëрку прымусіў людзей гугліць, як хутка прадаць дом

Пасля таго, як паўночны ўсход ЗША накрыў аранжавы смог, жыхары Нью-Ëрка сталі актыўна цікавіцца, як прадаць дом. Па звестках FindStorageFast, на гэтым тыдні запыт «прадаць дом хутка» вырас на 2 147%.

09.06.2023 / 20:22

Скрын з відэа

А яшчэ большую папулярнасць набыў запыт «ачышчальнік паветра», гэта шукалі на 2 418% часцей, чым звычайна.

Аранжавы смог на ўсходнім узбярэжжы ЗША утварыўся з-за моцных лясных пажараў у суседняй Канадзе. Вялікія шлейфы забруджанага паветра, імаверна, распаўсюдзяцца на штаты Сярэдняга Захаду.

Смог парушае жыццё мільёнаў людзей, парушае рух паветра і прымушае людзей шукаць маскі для абароны ад каранавіруса.

Канада звярнулася па дапамогу для тушэння 400 лясных пажараў.

Чытайце таксама:

Cмог ад канадскіх лясных пажараў дасягне Нарвегіі

У Канадзе незвычайна моцныя лясныя пажары. Задымленыя нават Нью-Ёрк і Вашынгтон

У Канадзе знайшлі новы метад барацьбы з курцамі 

Nashaniva.com