Алег Газманаў стане хэдлайнерам «Музычных вечароў у Мірскім замку»

«Музычныя вечары ў Мірскім замку» — летні фестываль, які ладзіцца ля сценаў замкавага комплекса «Мір» больш за дзесяць гадоў, сёлета пройдзе 16-17 чэрвеня. У яго праграме чатыры «грандыёзныя канцэрты», сярод якіх хэдлайнерам стане «сольнік» расійскага выканаўцы Алега Газманава, піша Reform.by.

10.06.2023 / 17:06

Фота: ekskursii.by

Адкрываць праграму 16 чэрвеня будзе Нацыянальны канцэртны аркестр імя Міхаіла Фінберга з шоу «Музыка па-за часам».

На сольны канцэрт Вікторыі Алешка «Сапраўднае золата» ў гэты ж дзень завітае адмысловы госць Аляксандр Саладуха.

Канцэрт артыстаў беларускай эстрады «Нашы любімыя» 17 чэрвеня сабярэ знаёмых асобаў «правільнай пазіцыі»: Алёна Ланская, Ірына Дарафеева, Руслан Аляхно, Жанет, Вікторыя Алешка, Валерый Шмат; дзяржаўны ансамбль «Песняры», гурт «Коза Ностра», гурт «Аўра», арт-гурт «Беларусь», кавер-бэнд «Ружовыя ружы» ды іншыя спевакі і спявачкі.

Сімвалічна «вянчае» праграму «Музычных вечароў» у Міры сольны канцэрт народнага артыста Расійскай Федэрацыі Алега Газманава — выканаўцы, які ўнесены ў санкцыйныя спісы Еўрапейскага саюза, Украіны, Швейцарыі, Канады, Латвіі, Літвы за ўдзел у распаўсюджванні расійскай дэзінфармацыі і прапаганды, ды як асоба, якая мае дачыненне да «акупацыі, незаконнай анексіі і фальшывых рэферэндумаў на акупаваных тэрыторыях Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей».

Чытайце таксама:

У Вільні праходзіць фестываль халадніка ШМАТ ФОТАЎ

На «Беларусь 5» пераблыталі Мірскі і Нясвіжскі замкі

Вітаўтава вежа — невядомы помнік часоў Вялікага Княства Літоўскага над Кахоўскай ГЭС

Nashaniva.com