Абрамовіч адмовіўся перадаць грошы ад продажу «Чэлсі» Украіне

Бізнэсовец Раман Абрамовіч адмаўляецца перадаваць Украіне сродкі ад продажу «Чэлсі», піша таблоід Daily Mail са спасылкай на крыніцы.

18.06.2023 / 18:58

Раман Абрамовіч. Фота: Martin Meissner, File / AP Photo

Як адзначае выданне, Абрамовіч хоча, каб значная частка сродкаў дасталася расейцам, якія пацярпелі ад канфлікту, аднак Еўракамісія і ўлады Вялікабрытаніі не пагодзяцца на гэта як мінімум датуль, пакуль дзейнічаюць уведзеныя супраць Расіі санкцыі.

У агульнай складанасці гаворка ідзе пра 2,3 мільярда фунтаў стэрлінгаў.

Крыніца газеты, блізкая да дабрачыннага фонду Абрамовіча, сказала: «Мы спадзяваліся, што грошы будуць пераведзеныя мінулым летам, пасля мы спадзяваліся на развіццё падзей у студзені. Цяпер мы спадзяемся, што грошы пачнуць паступаць Украіне да таго, як да канца года зноў усталююцца суровыя зімовыя ўмовы, але ў цяперашні час няма ніякіх гарантый, што гэта адбудзецца».

The Telegraph некалькі дзён таму пісаў, што ЕС і Вялікабрытанія не могуць дамовіцца, як больш мэтазгодна выдаткаваць сродкі — Брусэль хоча накіраваць іх на доўгатэрміновае аднаўленне Украіны, Лондан — на дапамогу пацярпелым ад вайны. Абрамовіч, паводле звестак выдання, пры продажы клуба дамовіўся з уладамі Вялікабрытаніі, што грошы пойдуць на дапамогу «ўсім ахвярам канфлікту ва Украіне».

Nashaniva.com