Ніводнай ядзернай боегалоўкі Расія пакуль Беларусі не перадала — украінская разведка

У Беларусі працягваецца падрыхтоўка сховішчаў для ядзернай зброі, аднак пакуль ніводнай боегалоўкі туды з Расеі не перамясцілі, паведаміў кіраўнік украінскай разведкі Кірыла Буданаў у эфіры нацыянальнага тэлемарафона навін, піша «Украінская праўда».

20.06.2023 / 18:16

Фота ілюстрацыйнае

«Працэс падрыхтоўкі да магчымага перамяшчэння на самай справе працягваецца. Сховішчы рыхтуюцца. Але па стане на цяпер ніводная боегалоўка яшчэ не перамешчаная», — заявіў кіраўнік украінскага ГРУ.

Раней прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін у пятніцу 16 чэрвеня паведаміў, што нібыта першыя расійскія тактычныя ядзерныя зарады ўжо знаходзяцца на тэрыторыі Беларусі, а канчатковае іх перамяшчэнне завершыцца да канца года.

Маніторынгавая група «Беларускі Гаюн» у той жа дзень паведаміла, што ніякай пацвярджальнай інфармацыі аб пачатку рэальнага перамяшчэння тактычнай ядзернай зброі ў Беларусь па стане на 16 чэрвеня няма.

Чытайце таксама:

«Гэта зброя прымусіць паважаць нашы інтарэсы». Старшыня гомельскага Чырвонага Крыжа падтрымала размяшчэнне ядзернай зброі ў Беларусі

«Пагроза рэальная». Байдэн заявіў, што Пуцін сапраўды можа прымяніць тактычную ядзерную зброю

У МЗС Расіі расказалі, колькі ядзерная зброя будзе знаходзіцца ў Беларусі

Nashaniva.com