У Крыме зноў пашкоджаны чыгуначныя пуці. Рух цягнікоў спынены

У Кіраўскім раёне Крыма пашкоджаны чыгуначныя пуці, аб'явіў кіраўнік адміністрацыі анексаванага паўвострава Сяргей Аксёнаў у тэлеграме.

27.06.2023 / 09:42

«Пацярпелых няма, на месцы працуюць профільныя службы», — напісаў Аксёнаў, дадаўшы, што аднаўленчыя працы «арыентыровачна зоймуць ад чатырох да васьмі гадзін».

Што менавіта стала прычынай пашкоджання чыгуначных пуцей, ён ўдакладніў. «Прашу ўсіх выконваць спакой і давяраць толькі правераным крыніцам інфармацыі», — напісаў Аксёнаў.

Па тэрыторыі Кіраўскага раёна праходзіць чыгуначная ветка Джанкой — Керч.

У Крыме за апошнія тыдні некалькі разоў падрывалі чыгуначныя пуці.

Nashaniva.com