Як выбраць купальнік, каб стаць самай моднай на пляжы

Новы сезон дыктуе свае модныя правілы. Гэтым летам на піку папулярнасці будуць мінімалістычныя купальнікі, асіметрыя і завязкі, а таксама класічныя рэтра-мадэлі, якія падкрэсляць жаноцкасць і створаць шыкоўны вінтажны вобраз. Да якіх яшчэ трэндаў варта прыгледзецца, даведаемся з паказаў Пляжнага тыдня моды ў Маямі.

08.07.2023 / 10:24

Фота: Instagram / massimodutti

Уплыў Усходу

Дзяўчатам з адчувальнай скурай пашанцавала: уплыў арабскай культуры дайшоў і да пляжнай моды. Так, у асартыменце модных дамоў з'явіліся закрытыя купальнікі з доўгімі рукавамі. Закрытыя купальнікі і раней сустракаліся на Захадзе, але выключна як варыянт спартыўнага адзення серфінгістак. Абгарэць у такім практычна немагчыма, а інавацыйныя распрацоўкі робяць тканіну камфортнай для нашэння нават у моцную спёку.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от SURF SWIMWEAR (@coveted_ticket)

Завязкі

Шматлікія шнуроўкі і завязкі — адзін з піскаў пляжнага сезона 2023-2024. Такія купальнікі глядзяцца эфектна, праўда, яны не падыдуць для прыёму сонечных ваннаў — загар «у палоску» ў моду яшчэ не ўвайшоў. Зрэшты, такі купальнік выдатна падыдзе для фотасесій ля мора ці сустрэчы захаду сонца на беразе.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Dior Official (@dior)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Victoria's Secret (@victoriassecret)

Рэтра

Купальнікі ў стылі 50-х не губляюць сваёй актуальнасці. Але, у адрозненне ад мінулых сезонаў, цяперашнія сталі больш адкрытымі і сэксуальнымі. У новых мадэлях мы бачым глыбейшае дэкальтэ, багацце дэталяў і яркія прынты, на якiя немагчыма не звярнуць увагі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Victoria's Secret (@victoriassecret)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Dolce&Gabbana (@dolcegabbana)

Бялізнавы стыль

Забыліся купальнік дома? Не засмучайцеся: сёння для пляжа падыдзе звычайны камплект бялізны — моднікі ўсё роўна не заўважаць розніцы. Справа ў адным з новых трэндаў — купальны касцюм адрозніваецца ад камплекта ніжняй бялізны хіба што складам тканіны.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Massimo Dutti (@massimodutti)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Victoria's Secret (@victoriassecret)

Манахром

Аматары мінімалізму таксама знойдуць для сябе шмат цікавага ў новых тэндэнцыях. Так, самымі моднымі мадэлямі гэтага сезона стануць простыя па дызайне купальнікі белага, чорнага і бэжавага колераў. Асобную ўвагу варта надаць апошняму варыянту — чым блiжэй адценне бэжавага колеру будзе супадаць з адценнем вашай скуры, тым лепш. Эфект «голага цела» асабліва актуальны гэтым летам.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Dolce&Gabbana Beauty (@dolcegabbana_beauty)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от CHANEL (@chanelofficial)

Валаны і рушы

Элементы этнічнага мексіканскага касцюма характэрныя для топавых мадэляў купальнікаў лета 23-24. Вялізныя валаны на адным плячы, буйныя ружы і яркія кветкавыя прынты — вось што сёлета будуць выбіраць модніцы. Спыняючы выбар на гэтым трэндзе галоўнае не перабраць — усе астатнія элементы вашага ўбору (торба, парэа і абутак) павінны быць максімальна простымі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ZARA Official (@zara)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ZARA Official (@zara)

Асіметрыя

Яшчэ адзін хіт гэтага лета — асіметрычныя купальнікі. У такім дзёрзкi і сэксуальны вобраз вам гарантаваны. Дарэчы, гэтую мадэль рэкамендуюць насіць і па-за межамі пляжа: замест топа — з джынсамі з нізкай пасадкай ці доўгімі спадніцамі.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ZARA Official (@zara)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Massimo Dutti (@massimodutti)

Боха

Прымерыць на сябе вайб сямідзясятых дазволіць боха-трэнд — купальнікі ў стылі хіпі застаюцца ў модзе які сезон запар. Так што, калі вы з'яўляецеся фанатам вышыўкі, махроў або знарочыстай неахайнасці — звярніце ўвагу на яго i дадайце свайму вобразу дух свабоды і весялосці.

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от ZARA Official (@zara)

Посмотреть эту публикацию в Instagram

Публикация от Emporio Armani (@emporioarmani)

Дарэчы, галоўным трэндам бягучага сезона стаў бодыпазітыў і прыняцце нармальнага жаночага цела. Таму можна забыцца на цяжкія трэніроўкі, маскіроўку расцяжак або няроўнасцяў скуры — і проста адпачыць, атрымліваючы асалоду ад выдатнага спякотнага лета.

Кацярына Гардзеева