«За мяне не перажывайце, я нікога не забіла і нічога не ўкрала». Пенсіянерку будуць судзіць па пяці крымінальных артыкулах за каментары

68-гадовую Наталлю Пятровіч затрымалі 19 снежня 2022 года дома за каментары. Яе абвінавачваюць паводле ч. 1 арт. 368 КК (абраза Лукашэнкі), арт. 130 (распальванне іншай сацыяльнай варожасці), ч. 3 арт. 361-1 КК (удзел у экстрэміскім фармаванні), арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і ч. 3 арт. 361 КК (заклікі да санкцый), піша «Вясна».

31.07.2023 / 16:50

Справу жанчыны пачнуць разглядаць у Мінгарсудзе 7 жніўня. Працэс будзе весці суддзя Вера Галаўкова.

Нядаўна Наталля Пятровіч даслала ліст на волю:

«Вы за мяне, калі ласка, не перажывайце, ва ўсякім разе я нікога не забіла, нічога не ўкрала, нікога не падманула і любому чалавеку магу спакойна і адкрыта глядзець проста ў вочы. Я ў парадку».

Чытайце таксама:

ГУБАЗіК затрымаў беларуса — яго прымусілі высмаркацца ў бел-чырвона-белы сцяг і сцяг ЗША

Палітвязня-эмігранта спрабавалі завербаваць. Вось як да яго падступаліся

Выйшаў на волю гомельскі палітвязень Аляксей Губіч

Nashaniva.com