З комінам, пілонам і святламузыкай. У Віцебску прадаецца ўнікальны гараж

Здаецца, у Віцебску прадаецца найлепшы гараж Усходняй Еўропы. 

21.09.2023 / 12:08

Фота: kufar.by, калаж «Наша Ніва»

У Віцебску па адрасе Старабабінавіцкі тракт, 27 прадаецца ўнікальны аб'ект — гараж на стандартныя 18 «квадратаў». 

Ад іншых падобных аб'ектаў, яго адрознівае ўнутранае аздабленне. Памяшканне для захоўвання аўтамабіля ператворана ў зону для адпачынку. Сцены і столь абшытыя вагонкай, на падлозе тры дываны, два з якіх белага колеру. 

Усё памяшканне ўключаючы падлогу і столь уцеплена 5-сантыметровым пенапластам.

«Камін рабочы, вельмі добра і хутка выгравае ўвесь гараж нават у самыя моцныя халады. Можна рабіць шашлык, праверана і смачна», — гаворыцца ў апісанні.

Фота: kufar.by

Апроч коміна, крэсла і канапы, у гаражы ёсць гойдашка, баксёрская груша і нават пілон. У памяшканні ўстаноўлена святламузыка.

Прадавец называе гараж утульным месцам, для сабе, і «для кампаній». А вось па прамым прызначэнні гэта гараж выкарыстоўваць не атрымаецца. Адзіны від транспарту, які там можна захоўваць — матацыкл.

Гараж для адпачынку ацэнены ў 3700 даляраў.

Чытайце таксама:

Як за 10 гадоў змяніліся цэны на нерухомасць у Мінску: параўноўваем, што прынесла найбольшую выгаду

У «Новай Баравой» з'явяцца кватэры плошчай усяго 20 «квадратаў». Якая цана?

Nashaniva.com