Цэнтр Мінска перакрыюць на два дні

Мінскае ДАІ апублікавала адрасы вуліц, дзе рух будзе абмежаваны.

29.09.2023 / 08:01

Ілюстрацыйная карта ДАІ

Усім відам транспарту забароняць праязджаць па праспекце Незалежнасці на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Янкі Купалы. На гэтым адрэзку дарогі будуць мяняць асфальт.

Абмежаванні працягнуцца з 22:00 29 верасня да 15:00 30 верасня.

Таксама працы працягнуцца з 5:00 да 12:00 1 кастрычніка.

Новае дарожнае палатно будуць класці і на іншых цэнтральных вуліцах.

Так, на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Інтэрнацыянальнай па вуліцы Леніна, рух перакрыюць з 7:00 да 11:00 30 верасня і з 15:00 30 верасня да 00:00 1 кастрычніка.

Nashaniva.com