Пры праясненнях да мінус 15°С. Прагноз надвор'я на 21—23 лістапада

У аўторак без істотных ападкаў, толькі ў паўднёва-заходніх раёнах месцамі снег, мокры снег. На асобных участках дарог галалёдзіца. Ноччу -5..-11°С, пра Брэсцкай вобласці -1..-4°С, днём 0..-6°С. У Мінску -2..-4°С.

20.11.2023 / 16:20

Фота: «Наша Ніва»

22 лістапада, у сераду, без ападкаў. Ноччу -5…-11°С, пры праясненнях да -15°С; днём -1..-7°С. У Мінску раніцай да мінус 7°С:, удзень — 4..-6°С.

У чацвер пойдзе снег, днём па заходняй палове з дажджом, раніцай і днём месцамі па паўночным усходзе снег будзе моцны. У асобных раёнах мяцеліца, наліпанне мокрага снегу, на дарогах галалёдзіца.

Ноччу -5…-11°С, пры праясненнях да -15°С, максімальная днём ад -3°С па ўсходзе да +5°С па захадзе. У Мінску..-2..-5°С.

Nashaniva.com