Сіноптыкі папярэдзілі пра моцны снег у чацвер. Абвешчаны аранжавы ўзровень

Метэаролагі папярэдзілі аб неспрыяльных з'явах 23 лістапада.

22.11.2023 / 12:59

Фота: «Наша Ніва»

У чацвер у многіх раёнах краіны чакаецца моцны снег, завіруха, па захадзе краіны — галалёд.

Раніцай і днём на большай частцы тэрыторыі чакаецца ўзмацненне паўднёва-заходняга ветру парывамі 15-20 м/с.

У Мінску днём чакаецца моцны снег, завіруха, вецер парывамі 15-18 м/с.

Ноччу чакаецца -4..-9°C, па паўднёвым усходзе Беларусі да -11°C, максімальная днём складзе ад -4°C па ўсходзе да + 5°C па захадзе краіны.

У Мінску ўначы чакаецца да мінус 8°C, удзень 0..+2°C.

Nashaniva.com