Нямецкі матацыкліст трапіў у аварыю на хуткасці 300 км/г і выжыў

Паліцыя апублікавала запіс з відэарэгістратара: на яго трапіла аварыя, якая адбылася недалёка ад Нюрнберга на трасе А9. Матацыкліст разагнаўся да 299 км/г, раптоўна дарогу яму перагарадзіла Skoda, кіроўца якой ехаў на хуткасці 120 км/г.

30.11.2023 / 13:07

У паліцыі Bild распавялі, што кіроўца матацыкла атрымаў сур'ёзныя траўмы, аднак выжыў — дапамогу яму аказалі медыкі, якія прыехалі на месца аварыі.

Па даных МУС Нямеччыны, толькі ў першай палове 2023 года ў Баварыі загінулі 40 матацыклістаў.

Чытайце таксама:

Траўмы на віражах. Бі-бі-сі спыняе вытворчасць Top Gear з-за аварыі на здымках

Чалавек памёр, а яго двойчы аштрафавалі за перавышэнне хуткасці

18-гадовы нідэрландскі аўтагоншчык разбіўся падчас спаборніцтваў

Nashaniva.com