Колькі можна з'есці мандарынак, каб не стала блага

Які ж Новы год і навагодні стол без мандарынак? Іх аранжавы колер сімвалізуе свята. Але, як кажуць, ёсць нюансы.

29.12.2023 / 09:54

Фота: «Наша Ніва»

Мандарыны ўтрымліваюць нямала глюкозы, якая стымулюе выпрацоўку інсуліну. Калі чалавек з'ядае занадта шмат садавіны за адзін прыём, то выпрацаваны інсулін парушае расшчапленне тлушчу, з-за чаго чалавек набірае вагу. Калі ж ёсць гэтыя плады ва ўмеранай колькасці, яны прыносяць толькі карысць.

Дзённая норма — 5-6 штук мандарынак сярэдняга памеру.

Разам з тым дактары кажуць, што кіслыя плады не рэкамендаваны людзям з захворваннямі стрававальнай сістэмы: гастрытам, калітам, язвавай хваробай, таксама пры праблемах з падстраўнікавай залозай і жоўцевым пухірам. 

І, як і любы іншы цытрус, мандарыны здольныя выклікаць алергію. Таму дзецям да трох гадоў іх лепш даваць не занадта шмат, а дзецям да года не даваць зусім.

Як правільна захоўваць мандарыны

Звычайна мы бярэм столькі мандарынаў, колькі зможам з'есці за пару вечароў. Але калі за святы ў вас з'явіцца мандарынавых залежнасць і вы пачнеце закупляць цытрусавыя ў прамысловых маштабах, важна памятаць аб простых правілах захоўвання. Аказваецца, проста дастаць іх з пакета і прыбраць у скрыню недастаткова.

Трэба нацерці скурку алеем і змясціць садавіну ў спецыяльны адсек халадзільніка і трымаць пры тэмпературы +6 градусаў.

Вельмі важны ўзровень вільготнасці, нельга даць ім засохнуць. Абавязкова зніміце з мандарынаў поліэтыленавы пакет і змясціце іх у сетку. Калі на галінках ёсць лісточкі, ня абрывайце іх, так садавіна даўжэй захоўваюцца.

Таксама важна не забываць, што перад транспарціроўкай ўсе цытрусавыя праходзяць абавязковую апрацоўку сярністымі злучэннямі. Таму перад з'яданнем садавіну з крамы варта мыць цёплай вадой з мылам.

Чытайце таксама:

Індэкс аліўе і шубы. Як за год падаражэлі класічныя святочныя салаты?

За колькі прадаюць савецкія ёлачныя цацкі? Паглядзіце, ці не можаце вы разбагацець

Самая навагодняя ежа. Што можна купіць у крамах толькі цяпер

Nashaniva.com