Памёр адзіны японец, які перажыў бамбардзіроўкі і ў Хірасіме, і ў Нагасакі

06.01.2010 / 12:57

Ён памёр у веку 93 гадоў. Цутома Ямагучы памёр ад раку страўніка.

«Мы страцілі вельмі каштоўнага відавочцу», — заявілі ў мэрыі Нагасакі.

Каля месяца таму японца наведаў амерыканскі рэжысёр Джэймс Кэмеран, што, як мяркуецца, рыхтуе фільм пра бамбаванні.

6 жніўня 1945 г. Ямагучы прыехаў у Хірасіму — менавіта тады амерыканскі самалёт скінуў на горад атамную бомбу. З цяжкімі апёкамі японец вярнуўся ў родны горад — Нагасакі — дзе праз тры дні таксама адбылася атамная бамбёжка.

Ямагучы быў адзіным чалавекам, прысутнасць якога ў абодвух гарадах падчас бамбаванняў была афіцыйна прызнана ўрадам краіны.