Telegraph: Сталонэ зламаў шыю падчас здымак новага фільма
Зараз актор пачуваецца нармальна.
06.01.2010 / 13:55
The Telegraph піша, што амерыканскі актор Сільвестр Сталонэ зламаў шыю падчас здымак свайго новага фільма «Расходныя матэрыялы» (The Expendables).
Як заявіў сам Сталонэ, ён атрымаў траўму таму, што сцэны з бойкамі былі «вельмі рэалістычныя». Паводле актора, яму зрабілі аперацыю, у выніку якой у шыю паставілі металічную пласціну.
У «Расходных матэрыялах» таксама здымаюцца Арнольд Шварцанеггер, Брус Уіліс, Дольф Лундгрэн, Мікі Рурк і Джэйсан Стэтхем.