Украінскія выбары ў бігбордах

Гэта не толькі пераканаўча, але і весела.

06.01.2010 / 16:44

Прэзідэнцкая выбарчая кампанія ва Украіне набліжаецца да завяршэння. У адрозненне ад беларускіх выбараў, альтэрнатыва ва Украіне відавочная. І кожны кандыдат змагаецца за галасы выбаршчыкаў, як толькі можа. Вось некалькі прыкладаў стварэння пазітыўнага вобразу кандыдата ў прэзідэнты.

Анатоль Грыцэнка, былы міністр абароны, прысягае Украіне.

Віктар Януковіч перафразаваў нацыяналістычны слоган.
Дарэчы, ён паслядоўна выступае за дэмакратыю
і палохае выбарцаў дыктатурай у выпадку прыходу да ўлады Цімашэнка.

Дзейны прэзідэнт Віктар Юшчанка вырашыў працытаваць сваіх прыхільнікаў.

Камуніст Сіманенка дзейнічае ў старым добрым стылі.

А Юлія Цімашэнка папросту жадае ўсім шчасця. Але ў прывязцы да тыгра.
Цімашэнка абяцае ўкраінцам цвёрдую руку.

Падрыхтаваў Алесь Пілецкі